БЕЛАРУ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ,
«Белмузпрам». Створана ў 1976 як Барысаўскае на базе Барысаўскай фабрыкі піяніна і Бобрскага з-да муздэталяў. З 1977 сучасная назва. У 1977—84 у яго ўваходзіла Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)